РІКК БДУ запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову».
Арганізатары канферэнцыі:
– Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ;
– Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Мэты канферэнцыі:
- абмеркаваць праект табліцы «Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову» (прыкладаецца) і ўзгадніць унясенне неабходных правак;
- прыняць рашэнне аб замацаванні табліцы «Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову» ў якасці нормы для перадачы складоў піньінь на беларускай мове.
Месца правядзення: вул. Рэвалюцыйная, 11, аўдыторыя 108.
Час правядзення: 20 лістапада 2024 года, пачатак у 15:00.
Арганізацыйны камітэт прапануе ўсім зацікаўленым прыняць удзел у абмеркаванні табліцы. Пры жаданні выступіць з дакладам просім узгадніць тэму выступлення з арганізацыйным камітэтам да 1 лістапада 2024 года.
Сакратар канферэнцыі:
Яромка Марына Віктараўна, спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела РІКК БДУ.
Тэл.: +375 17 259 73 18.
E-mail:
З праектам табліцы можна азнаёміцца тут (pdf).
Інфармацыйны ліст (pdf).