Республиканский институт китаеведения имени Конфуция
Белорусского государственного университета

220030, г. Минск,
ул. Революционная, 11 
Приемная: (017) 259-73-03
Учебный отдел: (044) 493-32-66
Кафедра: (017) 259-73-12
E-mail: rci.bsu@gmail.com

Политика куки

РІКК БДУ запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову».

Арганізатары канферэнцыі:

– Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ;

– Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

 

Мэты канферэнцыі:

  • абмеркаваць праект табліцы «Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову» (прыкладаецца) і ўзгадніць унясенне неабходных правак;
  • прыняць рашэнне аб замацаванні табліцы «Транскрыпцыя складоў піньінь на беларускую мову» ў якасці нормы для перадачы складоў піньінь на беларускай мове.

 

Месца правядзення: вул. Рэвалюцыйная, 11, аўдыторыя 108.

Час правядзення: 20 лістапада 2024 года, пачатак у 15:00.

Арганізацыйны камітэт прапануе ўсім зацікаўленым прыняць удзел у абмеркаванні табліцы. Пры жаданні выступіць з дакладам просім узгадніць тэму выступлення з арганізацыйным камітэтам да 1 лістапада 2024 года.

 

Сакратар канферэнцыі:
Яромка Марына Віктараўна, спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела РІКК БДУ.
Тэл.: +375 17 259 73 18.
E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

 

З праектам табліцы можна азнаёміцца тут (pdf).

Інфармацыйны ліст (pdf).