Выдавецтва "Усходняя культура" прапануе новыя выданні кітайскіх аўтараў, перакладзеныя на беларускую мову.
Кніга Лоу Юйле “Духоўныя асновы кітайскай культуры” прысвечана шмат якім момантам традыцыйнай кітайскай культуры. Чытач атрымае магчымасць азнаёміцца з галоўнымі ідэямі канфуцыянства, даасізму і будызму. Аўтар закранае пытанні стаўлення ў краіне і свеце да традыцыйнай кітайскай медыцыны, якая з’яўляецца важнай часткай культуры Паднябеснай, разважае аб кітайскай рэлігіі, аб заходняй і кітайскай культурнай традыцыі, аб гуманным духу апошняй. Кніга будзе карыснай тым, хто цікавіцца кітайскай культурай і філасофіяй, студэнтам і выкладчыкам адпаведных дысцыплін.
Кніга Джана Цічжы “15 лекцый па гісторыі Кітая” распавядае аб гісторыі Кітая ад вытокаў кітайскай цывілізацыі да нашых дзён. Грунтоўна выкладзены матэрыял пададзены ў форме, даступнай для ўспрымання навучэнцамі вышэйшых навучальных устаноў і шырокім колам чытачоў. Кніга адрасуецца студэнтам гістарычных і гуманітарных факультэтаў, выкладчыкам, кітаязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца кітайскай гісторыяй і культурай.
Кнігі можна набыць у кнігарні “Шанец”, размешчанай у будынку РІКК БДУ па адрасе Рэвалюцыйная, 11, 1 паверх. Тэлефон: (017) 270 12 50.
Больш інфармацыі на старонцы кнігарні і выдавецтва ў Інстаграме: https://www.instagram.com/shans_minsk_books/.