Республиканский институт китаеведения имени Конфуция
Белорусского государственного университета

220030, г. Минск,
ул. Революционная, 11 
Приемная: (017) 259-73-03
Учебный отдел: (044) 493-32-66
Кафедра: (017) 259-73-12
E-mail: rci.bsu@gmail.com

Политика куки

18 чэрвеня 2025 года ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася цырымонія ўчарачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і магістрантаў.

Паводле прыказа Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2025 г. №44-у «Аб узнагароджаннi» званні лаўрэатаў конкурсу прысвоены 64 студэнтам і магістрантам вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі, у тым ліку спецыялісту інфармацыйна-аналітычнага аддзела РІКК БДУ Марыне Віктараўне Яромка. Марыне Віктараўне ўручаны дыплом лаўрэата ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў за работу «Канцэпцыя чалавека ў рамане Ба Дзіня “Халодная ноч” і аповесці В. Быкава “Знак бяды”».

Калектыў РІКК БДУ віншуе лаўрэата з заслужанай узнагародай і жадае далейшых поспехаў у навукова-даследчай працы ў галіне філалогіі.