Республиканский институт китаеведения имени Конфуция
Белорусского государственного университета

220030, г. Минск,
ул. Революционная, 11 
Приемная: (017) 259-73-03
Учебный отдел: (044) 493-32-66
Кафедра: (017) 259-73-12
E-mail: rci.bsu@gmail.com

Политика куки

Кафедра кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавала навучальны дапаможнік "Беларуская мова для кітайскіх студэнтаў (白俄罗斯语面向中国学生)". Падручнік быў распрацаваны ў адпаведнасці з навучальнай праграмай выкладання беларускай мовы як замежнай, аўтарам падручніка выступіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт Лідзія Сямешка.

Вучэбнае выданне з’яўляецца рэзультатам двухгадовай сумеснай працы аўтара Лідзіі Сямешка, навуковага рэдактара праекта, дацэнта кафедры кітайскай мовы РІКК БДУ Лю Сіньфэн і перакладчыцы Ганны Волкавай. Навучальны дапаможнік уключае ўводны фанетыка-граматычны курс і асноўны курс, прызначаныя для пачатковага этапу вывучэння беларускай мовы кітайскімі студэнтамі як пад кіраўніцтвам выкладчыка, так і самастойна. Выданне арыентавана на авалоданне асноўнымі складнікамі камунікацыі на беларускай мове: лексікай, граматыкай, вымаўленнем, успрыманнем на слых, чытаннем, пісьмом і гаварэннем. У падручніку шырока выкарастаны тлумачальныя схемы, графічныя ўказальнікі і ілюстрацыі, якія забяспечваюць візуальную падтрымку ў тлумачэнні маўленчых узораў, іх вывучэнні і прымяненні.

Асноўны курс падручніка ўключае наступныя тэмы: знаёмства, сям’я, праца, вучоба, ежа, напоі і г.д., і максімальна ахапляе лексіку і граматыку, патрэбныя для ўжывання ў штодзённай беларускамоўнай камунікацыі.

Дадзены навучальны дапаможнік прызначаны для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову ў цэнтрах па вывучэнні Беларусі і беларускай культуры, створаных ў 14 ўніверсітэтах Кітайскай Народнай Рэспублікі, для кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову ва ўніверсітэтах Рэспублікі Беларусь, а таксама для беларускіх і кітайскіх выкладчыкаў вучэбнай дысцыпліны "Беларуская мова як замежная".

Навучальны дапаможнік "Беларуская мова для кітайскіх студэнтаў" выдадзены Выдавецкім цэнтрам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры фінансавай падтрымцы Замежнага таварыства с абмежаванай адказнасцю ЗТЕ. Упершыню падручнік быў прэзентаваны 19 лютага на XXVІII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-ярмарцы.