Республиканский институт китаеведения имени Конфуция
Белорусского государственного университета

220030, г. Минск,
ул. Революционная, 11 
Приемная: (017) 259-73-03
Учебный отдел: (017) 259-73-15
Кафедра: (017) 259-73-12
E-mail: rci.bsu@bsu.by

Политика куки

29 мая 2026 г. з друку выйшаў акадэмічны Кітайска-беларускі слоўнік, у якім 965 старонак і які змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з іх адпаведнікамі на беларускай мове і ўключае агульнаўжывальную, размоўную лексіку, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны.

Слоўнік падрыхтаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ з удзелам супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Слоўнік уключае табліцу транскрыпцыі для перадачы складоў кітайскай мовы па-беларуску. Яна распрацавана на аснове кітайскага фанетычнага алфавіта (піньіня) і прынцыпаў перадачы складоў кітайскай мовы сродкамі міжнароднага фанетычнага алфавіта (IPA) з улікам сістэм транскрыпцыі ў іншых мовах з кірылічным алфавітам. Актуальнасць замацавання табліцы ў якасці нормы абумоўлена неабходнасцю ўніфікацыі перадачы кітайскіх уласных імёнаў на беларускую мову ў інфармацыйнай прасторы, у тым ліку ў адукацыйнай, перакладчыцкай, медыйнай і выдавецкай дзейнасці. Гэта забяспечыць паслядоўнасць і аднастайнасць у выкарыстанні кітайскіх імёнаў, тэрмінаў і іншых лексічных адзінак у афіцыйных дакументах, навуковых працах, СМІ і іншых сферах.

Слоўнік адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў: выкладчыкам, студэнтам, перакладчыкам, спецыялістам у сферы турызму, навукі і культуры. Ён будзе спрыяць міжкультурнаму ўзаемадзеянню, падтрымцы адукацыі, навуковым даследаванням і развіццю дзелавых сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем. Ён будзе мець прымяненне пры выкладанні кітайскай мовы, вывучэнні беларускай мовы як замежнай, адборы прыкладаў для падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па кітайскай мове, у навукова-даследчай рабоце, перакладчыцкай і рэдактарскай дзейнасці.


Пра падрабязнасці наконт набыцця можна даведацца по тэл. (017) 259-73-11 (Юлія Мікалаеўна).