РІКК БДУ віншуе ўсіх матуль з Днём Маці!

 Рукі маці
Іх цалавала зямля
Сваімі пясчанымі вуснамі
I каласамі;
Неба спякотай, вятрамі, дажджамі
Іх цалавала.

Пража нямала
Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя
Свежасьці ранняй.
Колькі яны запалілі світанняў,
Зораў над намі.

Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.

Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
I ў сэрцы.


Максім Танк